Главная » Статьи » История » Религиоведение

Традыцыйныя рэлігіозныя ўяўленні беларусаў.

У станаўленні і развіціі беларускага этнасу вялікую ролі адыгрывала і працягвае адыгрываць рэлігія. Як вядома з рэлігійных крыніц,рэлігійныя ўяўленні ў насельніцтва,якое пражывала на тэрыторыі Беларусі з’явіліся прыкладна 40-30 тыс.гадоў таму назад. Яны складваліся ва ўмовах першабытнага грамадства і мелі характар язычніцкіх вераванняў. Такія вераванні існавалі у розных формах:

-фетышызм- у звышнатуральныя уластівасці прыроды(камянеу,дрэу), або зробленых чалавекам( статуэт,крыж) неадушауленных прадметау і пакланенне ім.

-анімізм-вера у звышнатуральныя сілы.

-татемізм-уяўленне аб сувязі паміж родам і татэмам-пэўным відам жывел, раслін,радзей з’явай прыроды і інш.

-магія-вера у звышнатуральныя сілы асобных людзей.

Фетышызм

У пераводзе-амулет. Вера у звышнатуральныя уластівасці прыроды(камянеу,дрэу), або зробленых чалавекам( статуэт,крыж) неадушауленных прадметау і пакланенне ім. Ён папярэднічау анімізму і адлюстраваў пачатковую форму падваення нежывой прыроды, калі фантастычныя вобразы яшчэ не аддзялялі ад саміх матэрыяльных прадметаў,якім прыпісывалі фантастычныя рысы, напрыклад здольнасть вылечваць ад хваробы,ахоувать жылле і інш. З фетышызмам звязаны першыя старажытныя формы мастацкага ўвасаблення (фетышамі часта служылі старажытныя скульптуры, у тым ліку зааморфныя і антрапаморфныя статуэткі). Фетышызм-элемент усіх сусветных рэлігій. Вера у звышнатуральныя ўласцівасці крыжа, ікон,святых месцаў, як прыклад- чорны камень у мусульман. Гэта прыкметная рыс народных вераванняў у беларусаў і інш.народау. Вера ў звышнатуральныя уласцівасці пэўных камянеў лячыць ад хвароб.

Анімізм

У пераводзе-душа,дух. Вера ў існаванне душ і духаў, фантастычных істот- аморфных, ці зааморфных, якія надзелены свядомасцю,воляю і інш, уласцівасцямі чалавека і дзейніцаюць ва ўсей жывой і нежывой прыродзе. Падваенне навакольнага свету, прыроды чалавека,падзел яго на матерыяльную,але нерухомую частку і рухомую,але не матерэяльную(духі душы і інш) , якая нібыта уплывае на ўсе з’явы і прадметы-характэрная асаблівасць рэлігійная свядомасці. Узнікла уў старажытнасці ў выніку абмежаванасці адносін людзей да прыроды і паміж сабою. Анімізму папярэднічаў фетышызм. Анімістычныя ўяўленні-частка народных вераванняў беларусаў. З імі былі звязаны многія памінальныя і пахавальныя абрады і звычаі(напрыклад Дзяды),некаторыя каляндарныя абрады і звычаі,напрыклад завіванне барады(Дажынкі). Яны звычайна суправаджаліся кароткімі выразамі і прыказкамі,песнямі. Найбольш пашыранымі анімістычнымі уяуленнямі традыцыйнай рэлігіі беларусаў былі вобразы народнай дэманалогіі: духі прыроды(лясун,палявік), хатнія духі(дамавік),злыя духі(чорт і інш). У 19 ст. многія анімістычныя ўяўленні (духі прыроды,русалкі) страцілі рэлігійныя рысы і асталіся у беларускім фальклоры як мастацкія вобразы народнай фантазіі. Некаторыя духі ў мінулым пераасэнсоўваліся і ўшаноуваліся як бажаствы(напрыклад Спарыш-бажаство ўрадлівасці) ,якія с пашырэннем хрысціянства,сталі элементамі бытавой хрысціянскай міфалогіі (Юрый, Ілля і інш) Анімістычныя ўяўленні-прыкметны элемент і афіцыйнай хрысціянскай рэлігіі (чорт,Святы Дух,анёлы). Яны адлюстраваны як у фальклоры (напрыклад Замовы), так і ў літаратуры, жывапісу,і інш.

 

Магія

У перакладзе-абрады,таямнічыя дзеянні,або слоўныя формы (заклінанні),што выкарыстоўваліся чалавекам з мэтай звышнатуральным спосабам ўплывать на істоты,прадметы,з’явы навакольнага свету. Узнікла у старажытным грамадстве і сахранілася да наш часу.Распаусюджана пры выхадзе ў поле,вызаве дажджу. З узнікненнем классавага грамадства і з’яўленнем складаных форм рэлігіі, магія ўвайшла у іх,як састаўная частка культавых дзеянняў- напрыклад мірапамазанне, сабораванне, крэстныя хады. У сярэднія вякі існавала магія белая-чарауніцтва пры дапамозе нябесных сіл(маленне са зваротам да Бога), і магія чорная(пякельныя сілы). Па сваей мэтавай накіраванасці магія падраздзялялася на шкодную,ваенную, любоўную, лячэбную, прамысловую, с\х. Шкодная-супрать ворагаў(праклены,магічныя дзеянні над следам чалавекам,падкідванне зямлі з могілак,порча). Ваенная-пры выступленні супрать ворагаў:заклінанне зброі,талісманы. Любоўная-з мэтай прываражыць,прысушыць каханага,адпомсціць разлучніцы. Прамысловая магія-садзейнічанне паспяховаму паляванню,рыбнай лоўле.С/Х-накіраваная на атрыманне добрага ўраджаю,ўратаванне ад сухавею,помор ханяй жывелы. Магіяй займаліся ведуны,варажэі, валхвы,знахары.

Знахарства-выкарыстоувалі талісманы, акурванне хворага дымам,выгрызанне хваробы і інш.

Магічныя дзеянні праводзілі часам не над самім хворым,а над яго валасамі,адзеннем. Выкарыстоўвалі шэпты і замовы,дзе сустракаліся просьбы ці пагрозы злым духам.Выкарытоўвалі для магічнага ўздзеяння агонь, ваду, зямлю, камяні, расліны і інш. Магічную сілу,здольнасць засцярагать ад няшчасця і злых духау прыпісвалі многім прадметам, выявам, дзеянням,часта магія была заняткам так званых чараунікоў-ведзьмароў. Рэшткі магічных забабонау засталіся ў быце насельніцтва,але рост у культурным узроуні насельніцтва абумоўлівае іх знікненне.

Татемізм

Сукупнасць фантастычных ўяуленняу, абрадаў і звычаяў, заснаваных на веры у звышнатуральную роднасць паміж группай людзей(родам) і так званым татэмам-пэўным відам жывел, раслін,радзей з’явай прыроды і інш. Татемізм найбольш характэрны для ранняй стадыі абшчынна-родавага грамадства. Членам роду забаранялася паляваць на татэмную жывелу,есць яе мяса,за выключэннем татэмных свят. Састаўная часта татэмізму-міфы,паданні пра фантастычных продкаў роду(паўлюдзей,паўжывел, пра іх вандраванні,ператварэнне у камяні,птушак і г.д.),у якіх рассказывалася пра узнікненне Багоў. Змест такіх міфаў быў асновай абрадавых дзеянняў у час татэмных свят,што суправаджаліся песнямі і танцамі( у танцы, як правіла, імітаваўся вобраз і звычкі татэму). У кожнага члену родавай группы была татэмічная эмблема-невялікі плоскі камен, або драўляная авальная дошчачка,упрыгожаная малюнкамі,ці разьбой у выглядзе канцэнтрычных кругоў, спіралі,кропак. З татэмізмам генетычна звязаны некторыя міфы,казкі,абрады(напрыклад абрад пераапранання ў час Калядавання).

Абрад задабравання звышнатуральных сіл,духаў прыроды,продкаў,Багоў. Прынясенне ім дароў,у тым ліку і жывых істот, ўзнікла у перыяд зараджэння рэлігійных ўяўленняу пра існаванне звышнатуральных сіл,якія нябыта маглі паўплываць на зыход палявання,ураджай,прыплод жывёлы,лёс людзей. Славяне задабрывалі Духаў прыроды і памерлых родзічаў. У старажытнасці ўсходнія славяне ў выпадку смерці князя забівалі і хавалі,або спальвалі разам з ім яго жонку,нявольніц,коней,лічачы,што ўсе гэта спатрэбіцца яму ў замагільным жыцці. Простыя людзі ў труну з нябожчыкам клалі яго асабістыя рэчы,нож, пазней люльку з тытунем. У перыяд язычніцтва ахвяры прыносілі ў выглядзе ручнікоў,палатна,рытуальнай ежы, велізарных дрэў, незвычайных па форме камянеў. З пашырэннем хрысціянства ў месцах язычніцкіх пакланенняў пачалі будаваць цэрквы,капліцы,а крыніцы,камяні,дрэвы аб’яулялі святымі прошчамі і праводзілі

каля іх богамаленні. У перыяд феадалізму і капіталізму царкоунікі патрабавалі ад веруючых усе больш шчодрых ахвярапрыншэнняў. Варварскія формы богапрынашэнняў людзей толькі сярод старавераў сустракаліся(прыхільнікі пратапопа Аваакума спалвалі сябе). Рэшткі ахвярапрынашэнняў захаваліся у наш час у каталіцызме і праваслау’і (запальванне свечак і лампад,прынашэнне грошаў,ручнікоў,фартушкоў).

Культ продкаў

Рэлігійнае шанаванне памерлых бацькоў і ўсіх родзічаў. У кульце продкаў галоўная фігурай быў чур (шчур) — бажаство, охранявшее дом, домашний очаг, род. Першапачаткова «чур» абазначаў продка: деда, прадзеда, а затым стаў суадносіцца з прародзічам.Развіваўся як сямейны культ на стадыі распаду родавага ладу,генетычна звязаны з першабытнымі анімістычнымі вераваннямі і ўяуленнямі аб продках,як ахоўніках роду,нашчадкаў гаспадаркі. Доўгі час існаваў абрад трупаспалення, лічылась, што агонь мае ачысціцельную сілу. Часткай пахавальнага абраду была трызна-родзічы памерлага прасілі Багоу падземнага міру прыняць памерлага да сябе,а каб задобрыць Багоў у землю закопваліся яйца і бутля з брагай. Гэтыя звычаі знайшлі адлюстраванне і у хрысціянскай і сучаснай эпохе,напрыклад тыя ж пасхальныя традыцыі. Памерлых продкаў называлі дзядамі. Перажыткі культу продкаў захаваліся у беларускіх святкаваннях Дзядоў,Радаўніцы у пахавальных абрадах і звычаях (памінкі,галашэнні). У наш час традыцыйная памінальная абраднасць пераасэнсавана і набыла форму безрэлігійнага рытуалу ўшанавання памяці памерлых.

Пантэон Багоў

Акрамя таго, важнымі рысамі паганства з'яўляюцца палітэізм (пакланенне некалькім багам), пантэізм (абагаўленне стыхій і прыродных сіл), вера ў рэальнае існаванне душы, выкарыстанне магічных дзеянняў. Нашы продкі верылі ў вялікая колькасць багоў, самымі «уплывовымі» з якіх былі Пярун (бог навальніцы, маланак, заступнік князёў), Вялес (заступнік паляўнічых і жывёл, захавальнік багацця, бог жывёлагадоўлі), Сварог (бог неба, агню, сямейнага ачага) , Дажбог (бог сонца, сын Сварога), Лада (заступніца шлюбу, багіня веснавой сяўбы), Мокаш (багіня лёсу, заступніца хатніх рамёстваў, асабліва прадзення і ткацтва). Таксама верылі людзі і ў істот ніжэйшай міфалогіі: розныя прасторы - лес, вадаёмы, поле, дом - ва ўяўленні нашых продкаў былі населены духамі. Сёння даследчыкі спрачаюцца наконт існавання культу тых ці іншых багоў - так, некаторыя навукоўцы лічаць багіню Ладу фікцыяй, якая ўзнікла з-за няслушнай трактоўкі крыніц. У гонар багоў людзі ладзілі святы, выконвалі пэўныя абрады, прыносілі ахвяры, прычым, часам чалавечыя, ўладкоўвалі сьвятыні (капішча). Яны былі часцей за ўсё круглай формы і ўладкоўваліся звычайна на ўзвышшах, берагах вадаёмаў. Тут здзяйсняліся ахвярапрынашэння і праводзіліся абрадавыя дзеянні. Ідалы багоў звычайна размяшчаліся ў цэнтры капішча.

Пакланенне агню,вадзе,зямлі.

Адным з найбольш значных знакаў для жыхароў Беларусі ў старажытнасці з'яўляўся агонь. Ён лічыўся апекуном дома і сям'і, ачышчальнай сілай, ён лячыў, даваў магчымасць жыць. Пры пераездзе ў новае жыллё нашы продкі абавязкова пераносілі туды агонь са старой печы, паколькі лічылі, што гэта дапаможа захаваць ранейшы дастатак. Вельмі дрэнным знакам лічылася пляваць на агонь. Пачыталі жыхары старажытнай Беларусі і ваду, называючы яе «жывы, гаючай, святой». Асабліва шанавалася вада святых калодзежаў, ключоў, крыніц, якім нярэдка прыносілі ахвяраванні: кідалі туды грошы, развешвалі вышытыя ручнікі, лей; вядомыя таксама рытуальныя дзеянні ачышчэння вадой. Акрамя агню і вады, ўшанаваная была таксама зямля - маці-карміцелька. Лічылася, што яна чуе, калі да яе звяртаюцца, і адчувае боль. Зямлёю кляліся падчас

складаных жыццёвых сітуацый, ёй прыносілі ахвярапрынашэнні. З вялікай павагай ары продкі ставіліся да хлеба - сямейнаму багаццю. З ім ішлі на наваселле, адведаць парадзіху, на вяселле. Верылі ў тое, што хлеб можа выратаваць ад бяды, адвярнуць пажар, град і іншыя стыхійныя бедствы, пачытаць таксама камяні, у якіх прасілі дапамогі, збавення ад хвароб, расліны (свяшчэнныя дубы, «Папараць-кветка»), жывёлы (конь , карова, ужо і інш.). Свае культавыя дзеянні славяне адпраўлялі ў спецыяльна прыстасаваных для гэтага месцах – капішчах.

Вынік:

У X стагоддзі на беларускія землі пачала пранікаць адна з галоўных сусветных рэлігій сучаснасці - хрысціянства. Да гэтага ж моманту нашы продкі не верылі ў адзінага бога, а вызнавалі паганства.. Кіеускі князь Владзімір, перад тым як увесці хрысціянства, спрабаваў стварыць дзяржаўную рэлігію з култам Перуна,бога грома і маланкі,але гэта не мела поспеху. Што характэрна, нават пасля прыняцця хрысціянства, многія жыхары беларускіх зямель (асабліва ў сельскіх мясцовасцях) яшчэ доўга заставаліся язычнікамі, і фактычна абедзве рэлігіі працяглы перыяд існавалі бок аб бок. Некаторыя сённяшнія звычаі свае карані бяруць менавіта з паганства - гэта такія святы як, напрыклад, Радаўніца і Купалле, а таксама такія забабоны як атаясамленне непрыемнасцяў калі дарогу перабягае чорны кот, або звычка тройчы пляваць праз левае плячо. Увядзенне хрысціянства не скасавала цалкам язычніцкіх уяуленняу,язычніцкай культуры,хрысціянская царква вымушана была дапасоўваць сваі святы і абрады да язычніцкага святочнага календара.

Категория: Религиоведение | Добавил: Feanor (10.12.2018)
Просмотров: 1044 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar